Вікіпедыя па-беларуску [entries|archive|friends|userinfo]
Вікіпедыя па-беларуску

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

10-годдзе: Вікісустрэча [Jan. 13th, 2011|12:22 am]

maksim_l
З нагоды 10-годдзя Вікіпедыі, у Мінску, як па ўсім свеце 15 студзеня, а 15:00 адбудзецца вікісустрэча. Даведацца пра месца можна праз спасылку на Галоўнай старонцы.
LinkLeave a comment

2011: З Новым годам! [Jan. 2nd, 2011|04:21 pm]

maksim_l
З Новым годам, калегі і сябры! Зычу вам шчасця ва ўсе катэгорыі! :)

Новы год Беларуская Вікіпедыя сустрэла 26-тысячным артыкулам! Ёсць прычыны спадзявацца, да 2012 мы прыйдзем з 40,000 артыкулаў і на новым якасным узроўні -- колькасць штогадзінных наведванняў нашага праекту ўзрастае штомесяц, колькасць удзельнікаў таксама. Можна цвердзіць, што Беларуская Вікіпедыя здолела пазбегчы маргінальнасці і чытаць яе не сорамна, хоць і няма межаў дасканаласці.

15 студзеня 2011 г. -- 10-годдзе Вікіпедыі, яго будуць святкаваць па ўсім свеце, у т.л. у Мінску. Далучайцеся да нас :)
Link2 comments|Leave a comment

25000 [Nov. 18th, 2010|08:54 pm]

maksim_l
У нас 25-тысячны артыкул, падзея мо і не вялікая, але пра гэта напісалі:

Газета «Звязда»
http://www.zvyazda.minsk.by/ru/archive/article.php?id=69276&idate=2010-11-13
БелаПАН
http://by.belapan.by/archive/2010/11/13/426240/
Еўрапейскае радыё для Беларусі
http://euroradio.by/by/1397/news/56487/
Партал TUT.BY
http://news.tut.by/it/204909.html
Deutsche Welle
http://www.dw-world.de/dw/article/0,,6241100,00.html

З чым нас і віншую :) Апошнія 3 тысяч былі напісаныя за 3 з нечым месяцы, т.б. тэмпы не збаўляюцца, праўда апошнія 2 тыдні былі *вельмі* зацішныя, магчыма, на вікіпедыстаў навалілася асноўная праца ці вучоба :) Варта адзначыць, тымчасова ж з'явіўся Праект:Словаспісы, пакуль там толькі адзін невялікі словаспіс -- даведніка "Мысліцелі і асветнікі Беларусі" (1995), але будзем спадзявацца на развіццё :)
LinkLeave a comment

+1000 [Aug. 9th, 2010|09:30 pm]

maksim_l
+1000 артыкулаў за месяц, 22-тысячны артыкул пра Яўгена Міклашэўскага.
LinkLeave a comment

+1000 [Jul. 8th, 2010|04:37 pm]

maksim_l
+1000 артыкулаў за 2 без тыдня месяцы, значны уклад зроблены ананімна.

12-22 ліпеня пройдзе першы ВікіТыдзень (назва рабочая) сумеснай працы над артыкуламі пра Мінскую вобласць. Прымаюцца прапановы наконт тэмаў наступных ВікіТыдняў, не абавязкова буйных як Мінская вобласць, некалькі драбнейшых на адзін Тыдзень, можа, будзе нават лепей.

P.S. З прычыны спаму, для каментаў непадпісчыкаў жж-суполкі, паставіў капчу.
Link3 comments|Leave a comment

20000 [May. 16th, 2010|07:58 pm]

maksim_l
Сёння колькасць артыкулаў перасягнула 20 тыс. -- юбілейны артыкул пра каракалаў напісаў ананімны ўдзельнік.
Link4 comments|Leave a comment

Партал:Біялогія [Feb. 3rd, 2010|07:28 pm]

maksim_l
У нас з'явіўся Партал:Біялогія з праектам каардынацыі ўдзельнікаў.
Link2 comments|Leave a comment

Вікіпедыя: ДН [Jan. 15th, 2010|11:01 am]

maksim_l
Сёння ў Вікіпедыі 9-ы ДН :)
Першая яе Галоўная старонка http://nostalgia.wikipedia.org/wiki/HomePage
З ДН нас і найлепшага ўсім!
LinkLeave a comment

2010: З Новым годам! [Jan. 1st, 2010|12:16 am]

maksim_l
Шчаслівага Новага году, калегі і сябры! :)
LinkLeave a comment

2009: ліпень [Aug. 12th, 2009|09:14 pm]

maksim_l
Статыстыка кажа, у ліпні напісана больш за 500 артыкулаў і, што асабліва прыемна, зафіксавана рэкордная колькасць актыўных удзельнікаў -- 41. Таксама зафіксавана ледзь не рэкордная колькасць правак базы, падобнай не было ад пераносу з інкубатара, пры гэтым параметры сярэдняга артыкула не пагоршыліся. З чым нас усіх і віншуем :)
LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]